Illustration У якасці мясцовага самакіравання

Мясцовыя органы самакіравання адыгрываюць вядучую ролю ў змякчэнні наступстваў змены клімату. Удзел у Пагадненні мэраў дапаможа гэтым намаганням пры падтрымцы тэрытарыяльных каардынатараў Пагаднення, прыхільнікаў Пагаднення, офісаў Пагаднення мэраў, устаноў і іншых уцягнутых бакоў. Калі падтрымка яшчэ не аказваецца, прыклады іншых краін могуць дапамагчы мясцовым уладам пераканаць свае ўрады і партнёраў у неабходнасці далучэння да Пагаднення.

Хто мае права ўдзельнічаць?

Пагадненне мэраў адкрыта для ўсіх мясцовых органаў самакіравання, якія складаюцца з абраных дэмакратычным шляхам прадстаўнікоў, незалежна ад памеру і этапу ўкаранення палітыкі па энергетыцы і клімаце.

Як далучыцца?

Каб далучыцца да гэтай ініцыятывы, мясцовыя ўлады павінны ажыццявіць наступны працэс:

  • Прадставіць Пагадненне мэраў у муніцыпальны савет;
  • Гарантаваць, што афіцыйнае рашэнне падпісання Пагаднення было прынята саветам з афіцыйнай рэзалюцыяй;
  • Прызначыць мэра або аналагічную асобу з гарадскога савета для падпісання формы далучэння;
  • Накіраваць электроннае паведамленне ў офіс Пагаднення мэраў, каб праінфармаваць Камісію аб рашэнні далучыцца да ініцыятывы;
  • Улічваць наступныя крокі, апісаныя ў паведамленні-пацверджанні, дасланым у гарадскі савет.

Калі можна далучыцца?

Мясцовыя органы самакіравання могуць падпісаць Пагадненне мэраў у любы час, бо няма ніякіх тэрмінаў. Цырымонія падпісання Пагаднення мэраў праходзіць штогод, на ёй прысутнічае вялікая колькасць мэраў, якія карыстаюцца перавагай публічнага падпісання.

Для чаго патрэбны ўдзел?

У мэраў, якія падпісалі Пагадненне мэраў, ёсць шматлікія прычыны для далучэння да гэтага руху, напрыклад:

  • Атрымліваць дапамогу ў сваіх намаганнях, накіраваных на экалагічную, сацыяльную і эканамічную стабільнасць на сваіх тэрыторыях (даступныя энергетычныя паслугі, працоўныя месцы, больш здаровае асяроддзе і г.д.);
  • Распрацоўваць новыя палітычныя, адміністрацыйная і фінансавыя магчымасці ў муніцыпалітэтах для вырашэння найважнейшых эканамічных, энергетычных і кліматычных праблем;
  • Ствараць і ўзмацняць дынамічныя намаганні, накіраваныя на эканамічны рост і паляпшэнне якасці жыцця на сваёй тэрыторыі;
  • Выкарыстоўваць заахвочванні і прыклады іншых піянераў;
  • Абменьвацца з іншымі вопытам, набытым на сваёй тэрыторыі;
  • Ствараць рэпутацыю сваёй тэрыторыі ў сферы развіцця мясцовай устойлівай энергіі;
  • Атрымліваць перавагу інстытуцыйнай падтрымкі (ЕС, ўстаноў Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі);
  • Унасіць свой уклад у глабальнае скарачэнне выкідаў СО2.
Twitter
для абмену
па мабільным тэлефоне
Facebook
далучыцеся да
старонкі Пагаднення
Newsletter
Падпішыцеся на
бюлетэнь
Rss feeds
Атрымлівайце навіны
ў рэальным часе
Пры палітычнай падтрымцы Еўрапейскай камісіі - DG DEVCO Пры палітычнай падтрымцы Еўрапейскай камісіі - DG DEVCO. Каардынацыя вэб-сайта ажыццяўляецца праз офісы Пагаднення мэраў.
Навіны | Парадак дня | Карта сайта | Rss дапамога | Крэдыты | Юрыдычныя пытанні