Illustration Гласарый

Пагадненне мэраў – гэта шматбаковая ініцыятыва з удзелам шырокага кола зацікаўленых бакоў. Яна ўключае шматлікія этапы і працэсы. Дзякуючы сапраўднаму гласарыю пачаткоўцы змогуць зразумець той шлях, які ім давядзецца прайсці, пазнаёміцца з падрабязнай, ад А да Я, інфармацыяй пра Пагадненне.

Базавы кадастр выкідаў


Базавы кадастр выкідаў – гэта ацэнка колькасці выкідаў CO2 за кошт спажывання энергіі на тэрыторыі мэра, што падпісаў Пагадненне напрацягу базавага года. Гэты пералік дазваляе выявіць асноўныя крыніцы выкідаў СО2 і адпаведную магчымасць іх скарачэння.

Лепшыя практыкі


Лепшыя практыкі – гэта адпаведныя прыклады ініцыятыў, за якія мэры, падпісаўшыя Пагадненне, каардынатары і прыхільнікі Пагаднення адчуваюць асаблівы гонар, а таксама рэкамендуюць ідэальныя дзеянні, якія іншыя органы мясцовага самакіравання, вобласці, раёны або сеткі могуць ажыццявіць у сябе.

Каардынатар Пагаднення


Еўрапейская камісія вызначыла "Каардынатара Пагаднення", напрыклад, публічныя адміністрацыі, якія ажыццяўляюць стратэгічнае кіраўніцтва, фінансавую і тэхнічную дапамогу муніцыпалітэтам, падпісаўшым Пагадненне мэраў, але не маючым дастатковых ведаў і/ ці рэсурсаў для выканання яго патрабаванняў. Камісія праводзіць размежаванне паміж тэрытарыяльнымі каардынатарамі, якія дзейнічаюць на субнацыянальным дэцэнтралізаваным узроўні (вобласці, раёны, муніцыпалітэтныя групы), і нацыянальнымі каардынатарамі, якія з’яўляюцца нацыянальнымі ўрадавымі ўстановамі, уключаючы нацыянальныя агенцтвы па энергетыцы і міністэрствы энергетыкі.

Офіс Пагаднення мэраў – Усход


Офіс Пагаднення Мэраў - Усход (оСоМ -Восток) быў створаны і фінансаваны Генеральным дырэктаратам па развіцці і супрацоўніцтве Еўрапейскай Камісіі і адказвае за каардынацыю і кіраўніцтва ініцыятывай у рэгіёне Усходняй Еўропы, Паўднёвага Каўказа і Цэнтральнай Азіі. Ён аказвае падпісантам адміністрацыйную падтрымку, тэхнічнае суправаджэнне і палягчае ва ўстанаўленні кантактаў паміж Партнёрамі Пагаднення і забяспечвае шырокае інфармаванне аб іх дзейнасці. Разам з оСоМ, размешчаным у Брусэлі, оСоМ - Усход, размешчаным ў Львове (Украіна), Тбілісі (Грузія), Ерэване (Арменія) і Алматы (Казахстан) аказваюць садзейнічанне падпісантам ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кыргызстане, Малдове , Таджыкістане, Туркменістане, Украіне і Узбекістане. Офіс кіруецца кансорцыумам, узначаленым Асацыяцыяй Energy Cities ўключае Асацыяцыю Climate Alliance, Асацыяцыю «Энергаэфектыўныя гарады Украіны» і Рэгіянальны Экалагічны Цэнтр Цэнтральнай Азіі.

Прыхільнікі Пагаднення


Еўрапейская Камісія вызначае "Прыхільнікаў Пагаднення", такіх як еўрапейскія, нацыянальныя і абласныя сеткі і асацыяцыі мясцовых органаў самакіравання, якія займаюцца лабіраваннем з мэтай прасоўвання ініцыятывы Пагаднення мэраў для выканання абавязацельстваў мэраў, што яго падпісалі.

Агенцтвы па энэргетыцы


Мясцовыя і абласныя агенцтвы па энэргетыцы аказваюць падтрымку па ўкараненні практык кіравання энергіяй, абароне канцэпцыі ўстойлівасці, прадстаўленні інфармацыі і кіраўніцтве, прапануюць шэраг мясцовых паслуг, якія грунтуюцца на мясцовых патрэбах у энергіі. Агенцтвы па энэргетыцы заснаваны грамадскімі ўладамі.

Цэнтр падтрымкі


Цэнтр падтрымкі – гэта першасная інстанцыя паміж мясцовым органам самакіравання і офісам Пагаднення мэраў. Ён прадстаўляе агульную і тэхнічную дапамогу ўсім мэрам, праводзіць ацэнку метадычнай работы, робіць вынікі маніторынгу.

Справаздача пра ўкараненне


Справаздача пра ўкараненне – гэта дакумент, які мэры абавязваюцца падаваць кожныя два гады пасля здачы Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі. У справаздачы павінны быць прадстаўлены ўсе прамежкавыя вынікі ўкаранення плана. Мэта справаздачы – ацэнка адпаведнасці першых вынікаў запланаваным мэтам.

Аб’яднаны даследчы цэнтр (АДЦ)


Аб’яднаны даследчы цэнтр (АДЦ) – гэта навуковае і тэхнічнае падраздзяленне Еўрапейскай камісіі. Ён нясе адказнасць за прадстаўленне тэхнічнай і навуковай падтрымкі, цесна супрацоўнічае з CoMO, ажыццяўляючы дапамогу мэрам у выкананні абавязацельстваў па Пагадненню, а таксама разнастайныя тэхнічныя маніпуляцыі для маніторынгу працэсу ўкаранення і вынікаў. Вэб-сайт АДЦ: http://ec.europa.eu/dgs/jrc/: http://ec.europa.eu/dgs/jrc/

Дні мясцовай энэргіі


Дні мясцовай энергіі арганізуюцца мэрамі ў якасці часткі іх абавязацельстваў з мэтай павышэння дасведчанасці аўдыторыі пра магчымасці больш разумнага выкарыстання энергіі. У рамках Дней мясцовай энергіі існуе магчымасць для органаў мясцовага самакіравання прыцягнуць удзельнікаў і грамадзян да агульнага дыялога, накіраванага на ўкараненне Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі. Звычайна Дні мясцовай энергіі праводзяцца напрацягу вызначанага перыяду. У рамках Дней мясцовай энергіі могуць праводзіцца такія мерапрыемствы, як семінары, выставы, экскурсіі, Дні адчыненых дзвярэй

План дзеянняў па ўстойлівай энергіі


План дзеянняў па ўстойлівай энэргіі – гэта ключавы дакумент, у якім мэр, што падпісаў Пагадненне, апісвае, як ён будзе дасягаць мэты скарачэння СО2 да 2020 года . У Плане апісваецца дзейнасць і меры, якія будуць прымацца, каб дасягнуць галоўнай мэты, указваюцца срокі і адказная бакі. Мэры могуць выбраць любы фармат для свайго Плана, калі ён адпавядае кіруючым прынцыпам Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі Пагаднення.

Шаблон Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі

_Шаблон Плана дзеянняў па устойлівай энергіі - гэта электронны дакумент, які мэры павінны запоўніць ан-лайн на англійскай ці рускай мовах, у той жа час пры прадстаўленні свайго Плана дзеянняў па ўстойлівай энергіі на роднай (дзяржаўнай) мове. Шаблон распрацоўваецца, каб дапамагчы мэрам структураваць іх дзеянні, аблягчыць маніторынг і наступныя дзеянні.

Вебінар


Вебінар – гэта жывая інтэрактыўная прэзентацыя ў Інтэрнэце, якая прадстаўляе магчымасць удзельнікам Пагаднення, уключаючы мэраў, прыхільнікаў і каардынатараў Пагаднення, прыняць удзел у лекцыях, што праводзяцца членамі CoMO або іншымі экспертамі па тэме, звязанай з Пагадненнем.

Twitter
для абмену
па мабільным тэлефоне
Facebook
далучыцеся да
старонкі Пагаднення
Newsletter
Падпішыцеся на
бюлетэнь
Rss feeds
Атрымлівайце навіны
ў рэальным часе
Пры палітычнай падтрымцы Еўрапейскай камісіі - DG DEVCO Пры палітычнай падтрымцы Еўрапейскай камісіі - DG DEVCO. Каардынацыя вэб-сайта ажыццяўляецца праз офісы Пагаднення мэраў.
Навіны | Парадак дня | Карта сайта | Rss дапамога | Крэдыты | Юрыдычныя пытанні